История белорусской Хатыни не уникальна.
Во время Второй мировой войны были сожжены заживо жители 628 белорусских деревень.
186 из них так и не были восстановлены.
На ўскраю поля ў пшаніцы,
Трымцела ў жаху маладзіца,
Да сэрца клунак прыжымала,
І ў непрытомнасці шаптала:
“Ні плач, дзіцятка, ціха...ціха,
Пачуе нехрысць- будзе ліха.”
Гарэла вёска,
полымя да неба
смаліла,
мабыць апаліла
анёлам крылы.
Смуродны пах,
i лямант згвалтаваных,
i гыргытанне нелюдзей паганых-
Усё змяшалася тут
з чорным дымам,
Запаланіўшы свет
пакутаю адзінай.
Гарэла вёска,
полымя да неба
смаліла,
мабыць апаліла
анёлам крылы.
Сціскалі рукі немаўлятка,
Ёй закрычаць бы без аглядкі:
Там засталіся маці, бацька,
І Кастусёк - малодшы брацік!
“Ні плач, дачушка, святы Божа
Нас не пакіне, дапаможа!”
Заціхлі крыкі, трэск гашэтак,
Злавесны гул матацыклетак
Усё аддаляўся, аддаляўся.
І бусел, кружачы, здзіўляўся,
А дзе ж бусліха, птушаняткі,
I што з ягонай роднай хаткай?
Гарэла вёска,
полымя да неба
смаліла,
мабыць апаліла
анёлам крылы.